Адказвайце на забаўныя і простыя пытанні, якія дапамогуць рабіць прадукты Google лепшымі! Пераходзьце на новыя ўзроўні, атрымлівайце значкі і абагульвайце свае дасягненні! Ваш добраахвотны ўклад прынясе вялікую карысць пры ўдасканальванні лакальнай версіі нашых прадуктаў. Вы можаце навучыць Памочніка Google лепш разумець сэнс запытаў, палепшыць якасць работы Google Перакладчыка з вашай мовай і дапамагаць Google Фота распазнаваць аб’екты. Колькасць спосабаў, якімі вы можаце ўнесці свой уклад ва ўдасканальванне прадуктаў Google як на лакальным, так і на глабальным узроўнях, пастаянна расце.
  
  Вось некаторыя з задач, якія вы можаце паспрабаваць выканаць, далучыўшыся да супольнасці валанцёраў Google:
  
  Спраўджанне відарыса з улікам культурнага кантэксту: вы можаце спраўджваць дакладнасць відарысаў, адказваючы на простыя пытанні тыпу "так ці не".
  Разуменне пытанняў: указвайце, як добра вы разумееце прапанаванае вам пытанне.
  Параўнанне відарысаў: паведамляйце, які з відарысаў вам падабаецца больш.
  Праверка рукапіснага ўводу: паведамляйце, ці адпавядае рукапісны фрагмент паказанаму тэксту.
  Чытанне рукапіснага ўводу: паведамляйце, ці разумееце напісанае ад рукі.
  Параўнанне рукапіснага ўводу: параўноўвайце два стылі напісання ад рукі і выбірайце, які больш падабаецца.
  Спраўджанне кропак: правярайце, ці знаходзіцца цэнтральная кропка на аб’екце.
  Параўнанне ежы: параўноўвайце характарыстыкі дзвюх страў на відарысах.
  Перадача аўдыязапісаў: перадавайце нам запісы свайго голасу – яны дапамогуць палепшыць тэхналогіі распазнавання маўлення.
  Факты пра стравы: паведамляйце характарыстыкі ежы.
  Меткі для страў: расказвайце, якая ежа адлюстравана на відарысах.
  Сэнсавае падабенства: вызначайце, ці два сказы перадаюць адзін і той жа сэнс.
  Разуменне дыяграм: вызначайце, ці зразумелыя дыяграмы, якія вам паказваюцца, і ці інфармацыя на іх з’яўляецца праўдападобнай.
  Жэставы набор: набірайце тэкст, які вы бачыце, праводзячы пальцамі па клавіятуры.
  Праверка аўдыя: слухайце кароткія аўдыякліпы на вашай мове і ацэньвайце якасць вымаўлення.
  Апісанне відарысаў: расказвайце, што вы бачыце на прапанаваных вам відарысах, і запісвайце свой голас – вашы аўдыязапісы дапамогуць палепшыць тэхналогіі распазнавання маўлення.
  Спраўджанне метак відарысаў: правярайце, ці правільныя цэтлікі выкарыстоўваюцца для відарысаў.
  Здымка відарысаў: рабіце фота таго, што вас акружае, і дзяліцеся імі.
  Пераклад: перакладайце на іншыя мовы асобныя словы і цэлыя фразы.
  Праверка перакладаў: выбірайце правільныя варыянты перакладаў.
  Распазнаванне рукапіснага ўводу: уводзьце з клавіятуры рукапісны тэкст, які бачыце на экране.
  Ацэнка эмоцый: вызначайце, якія эмоцыі перадаюць сказы на вашай мове (станоўчыя, адмоўныя ці нейтральныя).
  Разумная камера (патрабуецца версія Android Lollipop 5.0 ці больш новая): навядзіце камеру на аб’ект, а яна паспрабуе яго распазнаць.
Кожны адпраўлены вамі адказ дазваляе нам рабіць прадукты Google больш інклюзіўнымі і будзе яшчэ доўга прыносіць карысць. За сваю дапамогу вы будзеце атрымліваць самыя розныя бонусы: магчымасць сустрэцца з іншымі валанцёрамі з вашага рэгіёна, эксклюзіўныя запрашэнні на размовы ў Hangouts з супрацоўнікамі Google і вашымі калегамі, а таксама ўпамінанні вас на старонках Краўдсорсінгу ў сацыяльных сетках. Выконвайце задачы, калі ў вас ёсць крыху вольнага часу (на аўтобусным прыпынку, у цягніку або ў чарзе), і дапамагайце Google паляпшаць сэрвісы для вашага рэгіёна.